ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
ЗАКРЫТАГА АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА
«ГОМЕЛЬСКІ ВАГОНАБУДАУНIЧЫ ЗАВОД»
БЕЛАРУСКАГА ПРАФЕСІЙНАГА САЮЗА
РАБОТНІКАЎ ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ
(ППА ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»)

 

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя нададзеная правамі юрыдычнай асобы, зарэгістраваная рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля ад 14 кастрычніка 2016 года № 562§ 1 (Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыйнай структуры прафесійнага саюза № 03-099-755)

На 01 студзеня 2023 года:

  • спісачная колькасць працуючых - 1204 чалавек.
  • колькасць працуючых членаў прафсаюза - 1204 чалавек;
  • колькасць непрацуючых пенсіянераў, якія знаходзяцца на прафсаюзным уліку- 865 чалавек;
  • ахоп прафсаюзным членствам сярод працуючых - 100%.

Старшыня ППА ЗАТ «Гомельскі ВБЗ» - ЯЗЕРСКАЯ Святлана Уладзіміраўна.

Прыём па асабістых пытаннях: Чацвер з 14.00 да 16.30.

Юрыдычны адрас: 246014 г. Гомель, вул. Хімакова, 4.
Кантактны тэлефон/факс: 33-70-93.

Структура ППА ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»

Цэхавыя камітэты - 9.

Прафгрупы - 22.

Колькасць грамадскіх інспектараў па ахове працы - 16 чалавек.

Прыведзена тут.

Дзейнасць прафсаюзнага камітэта ППА ЗАТ "Гомельскі ВБЗ" накіравана на практычнае вырашэнне пытанняў, звязаных з абаронай прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў сваіх членаў, павышэнне іх жыццёвага ўзроўню, а таксама з правядзеннем тлумачальнай работы і садзейнічаннем адміністрацыі завода ў :

  • выкананні вытворчых заданняў і выпуску прадукцыі з найменшымі выдаткамі;
  • захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны;
  • выкананні правілаў аховы працы, пажарнай і экалагічнай бяспекі, прамысловай санітарыі;
  • ажыццяўленні кантролю за ходам выканання «Плана мерапрыемстваў па ахове працы», забеспячэнні працуючых спецвопраткай і спецабуткам, малаком, абястлушчваючымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай абароны;
  • ажыццяўленні кантролю за выкананнем графікаў прадастаўлення работнікам працоўных водпускаў, прыцягненнем да работы ў выхадныя дні;
  • набыцці за кошт прафсаюзных сродкаў лячэбных пуцёвак і курсовак у санаторна-аздараўленчыя ўстановы;
  • заахвочванні прафсаюзнага актыву за садзейнічанне і актыўны ўдзел у вырашэнні эканамічных і вытворчых пытанняў, а таксама грамадскіх інспектараў па ахове працы, якія найбольш вызначыліся;
  • заахвочванні работнікаў завода ў сувязі з юбілейнымі датамі;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі членам Прафсаюза ў адпаведнасці з дзеючым у арганізацыі Палажэннем;
  • аказанне падтрымкі па забеспячэнні дзейнасці ўстановы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» ППА ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»;
  • набыцці спартыўнай маёмасці, спартыўнай атрыбутыкі і спортінвентару, сцэнічных касцюмаў, абутку, музычных інструментаў;
  • выплаце грашовых сродкаў узамен харчавання ўдзельнікам спартыўных мерапрыемстваў згодна з палажэннямі аб іх правядзенні і адпаведных каштарысаў расходаў;
  • арганізацыі дыетхарчавання работнікам, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку;
  • падтрыманні дзелавых кантактаў з грамадскімі арганізацыямі завода (Савет ветэранаў, Савет маладых спецыялістаў, БРСМ).

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя закрытага акцыянернага таварыства "Гомельскі вагонабудаўнічы завод" Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый з'яўляецца заснавальнікам Установы "Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву" з 2006 года.