У 2019 годзе завод асвоіў капітальны рамонт аўтаматрысы АС-1А.
Службовая аўтаматрыса для перавозкі пуцявых брыгад. У рух прыводзіцца бензінавым аўтамабільным 6-ціцыліндравым рухавіком ГАЗ-51 магутнасцю 70 к.с. з выкарыстаннем механічнай скрынкі перадач.
Унутры салона ёсць месцы да 24 чалавек і два пульты кіравання: асноўны і малы. Абсталявана асвятленнем, ручнымі і пнеўматычнымі тармазамі.
Асаблівасці:
Прызначана для дастаўкі рабочых да месца правядзення работ на перагоне.
Абсталявана дызельным аўтамабільным рухавіком ЯМЗ-236М2-1.
Аснашчана электраасвятленнем, двума пастамі кіравання, ручнымі і пнеўматычнымі тармазамі, зварачным трансфарматарам.
Тэхнічныя характарыстыкі:
- Умяшчальнасць – 8 чал.
- Вышыня – 3327 мм
- Даўжыня – 7370 мм
- Шырыня – 2840 мм
- Каляя – 1524 мм
- Канструкцыйная скорасць – 80 км/г
- Мінімальны радыус праходжання крывых – 60 м
- Магутнасць рухавіка (ЯМЗ-236М2-1) – 180 к.с.
- Службовая маса – 9,5 т
- Тып перадачы – механічная
