Тэхнічнае абслугоўванне ТА-3 (адзіная тэхнічная рэвізія) праводзіцца вагонам спецыяльнага прызначэння і пасажырскім вагонам усіх тыпаў. Тэхнічнае абслугоўванне ТА-3 прызначана для падтрымання вагонаў у спраўным тэхнічным стане паміж планавымі рамонтамі, з абавязковым пад’ёмам, выкаткай цялежак, пракаткай іх, ачысткай, дбайным аглядам і абмерам важных дэталяў.
У працэсе адзінай тэхнічнай рэвізіі ТА-3 праводзіцца:
- праверка памераў колавай пары і адпаведнасці іх патрабаванням дзеючай інструкцыі па аглядзе, абследаванн, рамонце і фарміраванні колавых пар;
- прамежкавая рэвізія буксаў у адпаведнасці з інструкцыямі па эксплуатацыі і рамонце буксаў;
- рэвізія (са зняццем) гідраўлічных гасільнікаў ваганняў па тэхнічных умовах ПКБ ЦЛ;
- рэвізія тармазнога абсталявання;
- рэвізія аўтасчэпнай прылады;
- праверка ўдарных прыбораў і пераходных пляцовак;
- рэгуліровачныя аперацыі на цялежках (праверка і рэгуліроўка зазораў паміж слізгунамі);
- ТА вентыляцыі з заменай фільтраў;
- ТА ўнутранага абсталявання, сістэм ацяплення і водазабеспячэння;
- ТА электраабсталявання і радыёабсталявання;
- агляд і рамонт халадзільнага абсталявання.
