У кастрычніку 2022 года інжынерамі ЗАТ «Гомельскі ВСЗ» рэалізаваны новы від прадукцыі - рамонт вагона з пераабсталяваннем пасажырскага вагона ў назіральны вагон. Гэты вагон прызначаны для агляду стану шляху, устройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі, сувязі і іншых аб'ектаў інфраструктуры чыгуначнага транспарту.
Вагон абсталяваны экалагічна чыстым туалетным комплексам, сістэмай кандыцыянавання паветра, сістэмай вентыляцыі, сістэмай пажарнай сігналізацыі і сродкамі пажаратушэння, сістэмай вонкавага асвятлення і відэаназірання і г.д.
Пры рамонце (пераабсталяванні) вагона ўлічваюцца патрабаванні і пажаданні замоўца на эрганамічнасць і функцыянальнасць, індывідуальны падыход пры рашэнні нестандартных задач.