17 траўня адбылася фінальная гульня адкрытага Чэмпіянату Беларускай чыгункі па валейболе сярод жаночых каманд.
Жаночая зборная ЗАТ "Гомельскі ВСЗ" атрымала ўпэўненую перамогу над камандай Мінскага аддзялення з лікам 2:0 і стала абсалютным пераможцам Чэмпіянату БЧ 🏐🎉💪🏻
Наша каманда паказала сапраўдны характар, сталёвую волю і неверагодна прыгожую гульню.
Віншуем дзяўчат з яркай і чыстай перамогай!
