Каманда ЗАТ "Гомельскі ВСЗ" прыняла ўдзел у здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны".
Завадчане годна прайшлі выпрабаванні, прадэманстраваўшы фізічную падрыхтоўку, цягавітасць і камандны дух.
Удзел у такіх мерапрыемствах - гэта не толькі праверка спартыўных навыкаў, але і важны крок да ўмацавання здароўя, папулярызацыі фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця сярод працоўнага калектыву.
