Кіраўніцтва і моладзь ЗАТ "Гомельскі ВСЗ" прынялі ўдзел у пазачарговай канферэнцыі Савецкага раённага аддзялення г.Гомеля Беларускай партыі "Белая Русь"!
У ходзе мерапрыемства быў разгледжаны шэраг важных пытанняў.
За актыўны ўдзел у значных мерапрыемствах і грамадска-палітычнай дзейнасці Падзячны ліст Савецкага раённага аддзялення Партыі, а таксама падзяку камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўручаны намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Алене Дзмітрыеўне ЕРМАК.
Віншуем Алену Дзмітрыеўну з заслужанымі ўзнагародамі!
