На берагах сажалкі ЗАТ "Гомельскі ВСЗ" адбыўся доўгачаканы штогадовы Фестываль дзіцячай рыбалкі.
Гэтая яркая падзея аб'яднала юных аматараў рыбнай лоўлі і стала сапраўдным святам спорту, сяброўствы і прыгод.
Юныя ўдзельнікі не толькі спаборнічалі ў лоўлі рыбы пад наглядам вопытных настаўнікаў, але і адправіліся ў захапляльнае пірацкае падарожжа. Дзяцей урачыста прынялі ў юнгі, а разам з вясёлымі піратамі яны пераадолелі выпрабаванні на "Востраве Дум", "Востраве Промахаў" і іншых тэматычных станцыях, каб дабрацца да запаветнага куфра са скарбамі.
Фестываль прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы, пасля заканчэння якога кожны юны рыбак і пірат атрымалі памятныя прызы ад ППА ЗАТ "Гомельскі ВСЗ"!
