У рамках XXIX круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Савецкага раёна г. Гомеля адбылося першынство па шахматах.
Зборная каманда ЗАТ «Гомельскі ВСЗ» у складзе Сяргея Слепчанкі і Ірыны Калеснікавай заняла ДРУГАЕ агульнакаманднае месца!
У асабістым заліку:
- 1 месца - Сяргей Слепчанка;
- 3 месца - Ірына Калеснікава.
Віншуем нашу каманду і жадаем далейшых поспехаў!
