Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВСЗ»
ПА ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВБЗ» - аб'яднанне ініцыятыўных, энергічных маладых людзей, якія займаюць актыўную пазіцыю ў жыцці Таварыства, раёна, горада і нашай краіны. Тут кожны можа рэалізаваць свой творчы патэнцыял, ажыццявіць разнастайныя ідэі.
Гісторыя стварэння ПА ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»:
Першасная арганізацыя ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВБЗ» пастаўлена на ўлік рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г.Гомеля ад 25.06.2008 № 669.
Мэты моладзевай палітыкі ў таварыстве «Гомельскі ВБЗ»:
Грамадзянскае станаўленне і сацыяльная самарэалізацыя моладзі, выкарыстанне творчага патэнцыялу маладых работнікаў.
Задачы ПА ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»:
- Фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, духоўна-маральнае, патрыятычнае, экалагічнае выхаванне моладзі.
- Развіццё маладзёжнай масавай мастацкай творчасці, спорту і турызму.
- Прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка п'янства, наркаманіі, СНІДу.
- Інфармацыйнае забеспячэнне пытанняў маладзёжнай палітыкі.
Напрамкі ПА ГА «БРСМ» ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»:
- Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Уся дзейнасць нашай арганізацыі накіравана на выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, гераічнага мінулага свайго горада і Радзімы, клопат аб ветэранах, захаванне пераемнасці пакаленняў.
- Культурна-масавая работа. Наша работа накіравана на раскрыццё творчага патэнцыялу моладзі, мы ствараем умовы для ўсебаковага развіцця моладзі, падтрымліваем ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі.
- Правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. Мы арганізоўваем вольны час моладзі праз правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на фізічнае развіццё маладых людзей.
- Мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы п'янства, наркаманіі, СНІДу сярод моладзі.
- Арганізацыйная і выхаваўчая работа з моладдзю па месцы жыхарства ў маладзёжным інтэрнаце.
