У мэтах стварэння ўмоў для арганізацыі пасажырскага вагонабудавання ў Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2011 № 308 «Аб пераўтварэнні рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства» , на падставе рашэння ўстаноўчага сходу (пратакол ад 17 лістапада 2011 г. № 1), шляхам пераўтварэння вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гомельскі вагонарамонтны завод ім. М.І.Калініна» Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці было створана наша прадпрыемства.
Поўнае афіцыйнае найменне - Закрытае акцыянернае таварыства "Гомельскі вагонабудаўнічы завод", скарочанае найменне - ЗАТ «Гомельскі ВБЗ».
Зарэгістравана дзяржаўнай установай «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» 28 лістапада 2011 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Заснавальнікамі з'яўляюцца:
- Рэспубліка Беларусь;
- Публічнае акцыянернае таварыства «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод», г. Крэменчуг.
Стаіць на падатковым уліку ў ІМПЗ Савецкага раёна г.Гомеля за нумарам 400069471.
Структура ЗАТ «Гомельскі ВБЗ» прыведзена тут.
Паштовы адрас: вул. Хімакова, д. 4, 246014, г.Гомель, Рэспубліка Беларусь.
Адрас электроннай пошты:
Абанент СМДА: Org1896
Нумары тэлефонаў для даведак:
- прыёмная: +375 232 33-70-39;
- галоўны бухгалтар: +375 232 20-60-78;
- аддзел арганізацыйна-кадравай работы: +375 232 33-70-86;
- Аддзел маркетынгу;
- аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння: +375 232 20-60-50;
- Медпункт (платныя медыцынскія паслугі): +375 232 95-30-85, + 375 232 33- 70-67;
- Лабараторыя (платныя лабараторныя паслугі): +375 232 20-76-26, +375 44 5852 363.
Рэжым працы ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»: панядзелак-чацвер з 8.00 да 17.00, пятніца з 8.00 да 15.45, перапынак для адпачынку і харчавання з 12.30 да 13.15, выходныя дні: субота, нядзеля.
Мэты і асноўныя задачы прагнозу развіцця на 2021-2025 г.г.
- Асноўная мэта: захаванне і ўмацаванне канкурэнтных пазіцый на традыцыйных рынках, асваенне новых, пашырэнне прысутнасці на іх і дыверсіфікацыя экспарту прадукцыі.
- Асноўнымі задачамі развіцця ЗАТ "Гомельскі ВБЗ" у 2021-2025 гадах з'яўляюцца:
- масімізацыя прыбытку ад вытворчасці прадукцыі, якаснае паляпшэнне вытворчага патэнцыялу;
- павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці за кошт асваення новых відаў прадукцыі;
- павышэнне якасці прадукцыі, зніжэнне матэрыяла- і імпартаёмістасці прадукцыі;
- развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцей, з мэтай зніжэння долі імпартных сыравіны і матэрыялаў у структуры выпуску і павелічэння рэзультатыўнасці знешняга гандлю з пазіцыі збалансаванасці экспартна-імпартных патокаў;
- павышэнне канкурэнтназдольнасці традыцыйных напрамкаў спецыялізацыі на аснове тэхналагічнага перааснашчэння, укараненне новых тэхналогій;
- паляпшэнне ўмоў працы;
- эканомія ўсіх відаў рэсурсаў;
- замена асноўных вытворчых фондаў;
- якаснае паляпшэнне вытворчага патэнцыялу, зніжэнне матэрыяла- і імпартаёмістасці прадукцыі;
- павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці;
- развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцей, што дазволіць знізіць долю імпартнай сыравіны і матэрыялаў у структуры выпуску, павялічыць рэзультатыўнасць знешняга гандлю з пазіцыі збалансаванасці экспартна-імпартных патокаў.
Асноўныя функцыі ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»:
- выраб прадукцыі вытворчага і асабістага спажывання ў адпаведнасці з профілем прадпрыемства;
- продаж і пастаўка прадукцыі спажыўцу;
- матэрыяльна - тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці;
- кіраванне і арганізацыя працы персанала на прадпрыемстве;
- павышэнне якасці прадукцыі, зніжэнне ўдзельных выдаткаў і рост аб'ёмаў вытворчасці;
- выплата падаткаў, а таксама абавязковых і добраахвотных узносаў і плацяжоў у бюджэт і іншыя фінансавыя органы;
- выкананне дзейных стандартаў, нарматываў, дзяржаўных законаў.
Звесткі аб задачах і функцыях структурных падраздзяленняў прыведзены тут.
Асноўным відам выпускаемай прадукцыі ЗАТ «Гомельскі ВБЗ» з'яўляецца дэпаўскі, завадскі, капітальны і капітальна-аднаўленчы рамонт вагонаў. З 2008 года завод пачаў выпуск новых вагонаў, а ў 2010 асвоены рамонт спецыяльнага самаходнага рухомага саставу (ССПС – дрызіны ДГКу, матавозы МПП-4). Прадпрыемствам ажыццяўляецца рамонт больш як 150 тыпаў вагонаў рознага прызначэння, уключаючы:
- чатырохвосныя пасажырскія вагоны: плацкартныя, купэйныя, мяккія, РІЦ, міжабласныя;
- вагоны-дэфектаскопы: магнітны, ультрагукавы, сумешчаны;
- вагоны-шляхаўмеральнікі: ЦНДІ-2, ЦНДІ-4МД, КВЛ;
- лабараторыі: дэфектаскопная, вагавымяральная, флюараграфічная, метралагічная, аўтаматыкі і радыёсувязі;
- станцыі: моставыпрабавальная, тунэлеабследавальная, водапомпавая, радыёстанцыя, электрастанцыя і інш.
- вагоны спецыяльнага прызначэння: паштовыя, багажныя, паштова-багажныя, службовыя, рэстараны, аптэкі, клубы, спецбагажныя, сувязі, дызель-электрастанцыя, турныя і інш.
Структура асартыменту выпускаемай прадукцыі прадстаўлена наступным чынам:
- аднаўленчы рамонт вагонаў;
- рамонт вагонаў;
- выраб новага кузава вагона на базе старой рамы вагона;
- новае фарміраванне колавых пар;
- рамонт колавых пар;
- дадатковыя і мадэрнізацыйныя работы пры рамонце вагонаў;
- выраб новых вагонаў мадэлі 61-779 выкананне 2 з выкарыстаннем часткі камплектуючых вытворчасці ПАТ «КВБЗ»;
- зборка вагона-лабараторыі аўтаматыкі і радыёсувязі, вагона дызль-электрастанцыі, турнага вагона на базе новага кузава.
- даабсталяванне сумешчанага вагона - дэфектаскопа і вагона пуцевымяральніка на базе вагона мадэлі 61-4170 вытворчасці ААТ «Цвярскі вагонабудаўнічы завод»;
- рамонт спецыяльнага самаходнага рухомага саставу (ССПС – дрызіны ДГКу, матавозы МПТ-4, МПТ-6 і інш.);
- выраб новага ССПС - матавоз МПТ-4;
- запчасткі для рухомага саставу (калодка тармазная, замкі вагонныя);
- тавары народнага спажывання;
- паслугі насельніцтву;
- іншая прадукцыя.
На прадпрыемстве таксама асвоена вытворчасць 5 000 найменняў запасных частак для рухомага складу і патрэб прамысловасці. У цяперашні час выпускаюцца вырабы з чыгуну, вырабы са сталі (у тым ліку больш за 200 найменняў вырабаў вырабляюцца метадам дакладнага сталёвага ліцця).
Адасобленых падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад таварыства, няма.
Кіраунiк ЗАТ «Гомельскі ВБЗ»
Навуменка Аляксандр Уладзіміравіч
тэлефон: +375 232 33-70-39,
факс: +375 232 33- 70-96